Артыкулы: Касмоўскі Ян

Касмоўскі Ян (27.5.1629, Падляшша—22.9.1694), дзеяч каталіцкай царквы, драматург. У 1653 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаш тэалогію ў Аўстрыі (1656—64). Прафесар рыторыкі ў Нясвіжы (1672—73) i Вільні (1673—74), прэфект школы ў Нясвіжы (1674—76), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы ў Варшаве (1676—78), прафесар матэматыкі ў Полацку (1678—80), прэфект школы ў Віцебску (1680—81), рэктар Плоцкага калегіума (1681—84), суперыёр у Дарагічыне (1691—92). Аўтар 2 драм, пастаўленых у Вільні ў 1674.

Літаратура:

Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.