Артыкулы: Касткоўскі Каспер
Касткоўскі Каспер (1624, Мазовія—24.7.1684), дзеяч каталіцкай царквы, драматург, паэт. У 1644 уступіў у Кракаве ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Чэхіі (1655—58). Прафесар рыторыкі ў Берасці (1659—60), Сандаміры (1660—61), Луцку (1663—64), Кросне (1664—65, 1666—67), Берасці (1665—66), прэфект школы ў Валчы (1675—76, 1683—84), прафесар тэалогіі маральнай у Торуні (1676—77), Сандаміры (1678—80) прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы ў Берасці (1684). Прыдворны місіянер надворнага падскарбія ВКЛ Леана Базыля Сапег. Лічыўся адным з найздольнейых езуіцкіх паэтаў. Аўтар драм для школьнага тэатра.
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


