Артыкулы: «Касцеша»
«Касцеша», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 200 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Барэйкi, Верашчакi, Жабы, Галашэўскiя, Дарагастайскiя, Дольскiя, Капытоўскiя, Сланчэўскiя, Статкевiчы, Хадкевiчы, Шымковiчы. На чырвоным полі выява сярэбранай стралы, накiраванай угору i перакрыжаванай пасярэдзiне, з раздвоеным канцом; клейнод — над прылбiцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. Iснуе шмат варыянтаў герба: страла з 2 перакрыжаваннямi або наогул без iх, з 6-прамянёвымi зоркамi па баках, з рукой з мячом у клейнодзе i iнш. У Польшчы вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — з 15 ст.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


