Артыкулы: Касцялкоўскі (Kościołkowski) Станiслаў Юльян
Касцялкоўскі (Kościołkowski) Станiслаў Юльян (24.10.1881, Гродна—2.9.1960), польскi гiсторык. Д-р філасофіі (1905), праф. звычайны (1937). Скончыў гiмназiю ў Гродне (1900), вучыўся ў Варшаўскім i Кракаўскім ун-тах. З 1906 выкладчык 1-й i 2-й мужчынскiх гiмназiй у Вiльнi. Адзін з заснавальнікаў Вiленскага ун-та iмя Стафана Баторыя, дзе з 1921 узначальваў кафедру гiсторыi Польшчы. Адзiн з заснавальнiкаў Таварыства сяброў навук у Вiльнi, (у 1938—39 яго старшыня) і часопіса «Ateneum Wileńskie». Пасля закрыцця ун-та лiт. урадам у 1939 узначальваў б-ку Таварыства сяброў навукі (з 1940 у складзе АН ЛітССР). У 1941 дэпартаваны на Урал. У 1942 вызвалены, разам з арміяй ген. У.Андэрса выехаў у Іран, пасля на Блізкім Усходзе. З 1950 у Англii, выкладаў у Польскім ун-це ў замежжы (Лондан) і інш. Даследаваў дзейнасць А.Тызенгаўза і гаспадарчае развіццё ВКЛ у 2-й пал. 18 ст., гіст. адносіны Польшчы з краінамі Усходу; аўтар падручнікаў.
Творы:
Kilka szczegółów o korpusie kadetów w Nieświeżu // Litwa i Ruś. 1912. № 4;
Iran i Polska na przestrzeni wieków. Bejrut, 1949;
Polacy a Liban i Syria w toku dziejowym. Bejrut, 1949;
Historyka: Wstęp do studiów historycznych. Londyn, 1954;
Antoni Tyzenhauz, podskarbi nadworny litewski. T. 1—2. Londyn, 1970—71.
Літаратура:
Alma Mater Vilnensis. T. 5. Londyn, 1956;
Długosz J. Stanisław Kościałkowski (1881—1960), uczony i patriota // Wilno—Wileńszczyzna… Białystok, 1992. T. 3.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


