Артыкулы: кат
кат (ад ням. Kate), мiстр, службовая асоба, якая выконвала смяротныя прыгаворы, учыняла паводле пастановы суда катаванне, а таксама забiвала бяздомных сабак, вывозiла смецце. Пасада К. ўводзiлася з 14 ст. ў гарадах з магдэбургскiм правам. Паводле Статута ВКЛ 1588, кожны гродскi суд, асаблiва ў гарадах без магдэбургскага права, павiнен быў мець свайго К. Як знаўца анатомii, К. часам займаўся лячэннем. Меў права ажанiцца з жанчынай, прыгаворанай да смерцi, i тым уратаваць яе. Некалькi гарадоў маглi наймаць аднаго агульнага К., у сярэдзiне 17 ст. Слуцк меў двух. Памочнiка К. называлi бутлем або гiцлем. Асоба, якая выконвала абавязкi К. ў немагдэбургскiх гарадах i па-за гродскiм судом, наз. цэклярам.
Літаратура:
Obst J. Kat miasta Wilna // Litwa i Ruś. 1913. Z. 1—3;
BortnowskiW. O mieczach katowskich miasta Wilna // Ateneum Wileńskie. 1939. Z. 1;
Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVII вв.: (соц.-экон. исслед. истории городов). Мн., 1975. С. 171;
Zaremska H. Niegodne rzemiosło: Kat w społeczeństwie Polski XIV—XVI w. Warszawa, 1986.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


