Артыкулы: Катлубай Эдвард

Катлубай Эдвард (1822 або 1823, Вiльня—люты 1879), гiсторык. З шляхецкай сям’i. Скончыў Iнжынерную акадэмiю ў Пецярбургу (1842). Служыў ваенным iнжынерам, з 1844 у адстаўцы, жыў у радавым маёнтку Курклiшкi (Троцкi пав.). Жывучы некаторы час у сваякоў каля Нясвiжа i маючы вольны ўваход у замкавы архiў, сабраў багатыя звесткі пра Радзiвiлаў, якія апублікаваў у кнізе «Нясвiжская галерэя Радзiвiлаўскiх партрэтаў» (1857). У ёй змешчаны гравіраваныя партрэты Радзівілаў Мiхала Старкмана, зробленыя з малюнкаў К., i бiяграфічныя артыкулы пра Радзiвiлаў, напiсаныя К. на падставе дакументаў Нясвiжскага архiва. Да 20 ст. кнiга была самым аўтарытэтным даведнiкам пра Радзiвiлаў; некаторыя са змешчаных у ёй партрэтаў не захавалiся. Паводле архiўных крынiц К. напiсаў падрабязную бiяграфiю польнага гетмана ВКЛ Януша Радзiвiла. У час паўстання 1863—64 у Курклiшках хавалiся паўстанцы, за што маёнтак канфiскаваны. К. доўгi час працаваў у Расii на будаўніцтве чыгунак. Склаў «Геральдычна-гiстарычны атлас». Аўтар «Ваеннай гiсторыi Польшчы» (ад часоў Яна III Сабескага), гiст. апавяданняў. Член Iтальянскай геральдычна-генеалагiчнай акадэмii ў Пiзе i Археалагічнага т-ва ў Львове. Рукапiсы К. былi перададзены Акадэмii навук у Кракаве.

Творы:

Galeria Nieświeżska portretów Radziwiłłowskich. Wilno, 1857;

Odsiecz Smoleńska i pokój polanowski. Kraków, 1858;

Życie Janusza Radziwiłła. Wilno; Witebsk, 1859;

Jadwiga Jagiellonka, elektorowa brandenburska // Księga pamiątkowa na uczczenie setnej rocznicy urodzin Adama Mickiewicza (1798—1898). Warszawa, [1898]. T. 2;

Літ. пер. — Radvilos: Nesvyžiaus galerijos portretai. Vilnius, 1995.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.