Артыкулы: Катовічы

Катовічы, шляхецкі род герба «Корчак». Вядомы з 15 ст. У судовым прыгаворы 1499 вял. князя Аляксандра ўпамiнаюцца баяры Шандар, Пётр i Iвашка К. i iх дзед Кот. У 16—18 ст. К. мелi маёнткi ў Вiцебскiм ваяв., Гарадзенскiм, Браслаўскiм, Ковенскiм пав., на Валынi. Найб. вядомыя:

Павел Юр’евiч, дваранiн каралеўскi ў 1556, падкаморы гарадзенскi ў 1568, архiмандрыт гарадзенскi i супрасльскi ў 1568—80.

Андрэй Францiшак (?—1682), сын Рыгора. У 1638 падарожнiчаў з каралевiчам Янам Казiмiрам па Еўропе. Стараста гарадзенскi з 1652, кухмiстр ВКЛ у 1657—58, адначасова гараднiчы і драўнічы вiленскi ў 1657—65, вял. пiсар ВКЛ у 1658—72, адмiнiстратар Кобрынскай эканомii ў 1670—79, кашталян вiленскi з 1672.

Аляксандр (каля 1622—30.11.1686), сын Яна. Вучыўся ў Вiленскай акадэмii, у 1652 у Падуанскiм ун-це. Канонiк смаленскi з 1652, вiленскi канонік з 1657 і схаластык з 1661, каралеўскi сакратар, рэгент вял. канцылярыi ВКЛ у 1664—72. У 1671 сакратар пасольства ў Маскву. Бiскуп смаленскi з 1672 і вiленскi з 1684. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.

Астафій Станіслаў Казімір (1637, мяст. Адэльск Гарадзенскага пав.—1704), сын Яна. З 1661 святар. Канонік віленскі з 1669, рэферэндар духоўны ВКЛ у 1673—87, віленскі прэпазіт з 1681 і схаластык з 1682, біскуп смаленскі з 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік, тэолаг.

Рыгор Юзаф (?—да 24.3.1724). Гарадзенскі харужы ў 1699—1700 i падстараста ў 1699—1704, палкоўнiк каралеўскi ў 1701, стараста гарадзенскi з 1706, лоўчы ВКЛ з 1710. Прыхiльнiк Сапегаў, на iх баку ўдзельнiчаў у Алькенiцкай бiтве 1700. У час Паўн. вайны 1700—21 спачатку ваяваў супраць шведаў, потым на баку караля Станiслава Ляшчынскага. Пасля рэстаўрацыi Аўгуста II у 1709 ваяваў супраць шведаў i Сапегаў, выступаў за вывад рас. войск з ВКЛ.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.