Артыкулы: Каўроўскае Евангелле

Каўроўскае Евангелле, помнік пісьменнасці 14 ст. Рукапіс — Евангеліе апракас поўны. Пісаны 2 пісцамі уставам у 2 слупкі на 148 аркушах пергаменту. Упрыгожаны мініяцюрай з выявамі Іаана Багаслова, што дыктуе св. Прохару, архангела Міхаіла і Ісуса Хрыста, рысункам з выявамі 6 седзячых апосталаў, 2 прамавугольнымі застаўкамі паўд.-славянскага стылю, 306 ініцыяламі. Моўныя асаблівасці сведчаць, што Евангелле мае галіцка-валынскае паходжанне. Прыпіскі па палях рукапіса сведчаць, што ў 14—16 ст. кніга знаходзілася ў ВКЛ. Упамінанне ў адной з прыпісак канца 14 ст. царквы св. Спаса на Востраве, на думку М.Нікалаева, указвае на адзін з раёнаў Полацка. У інш. прыпісцы ўпамінаецца падараванне дзесяціны царкве Багародзіцы ў Лушневе, зробленае невядомай асобай (слуцкім князем Сямёнам Міхайлаічам Алелькавічам або кіеўскім князем Алелькам Уладзіміравічам) са сваёй жонкай — княгіняй Настассяй. На думку А.А.Турылава, Лушнева знаходзілася недалёка ад Слоніма. У 1966 рукапіс набыты ў Каўрове Ін-там рус. літаратуры (Пушкінскім Домам), дзе ён цяпер і захоўваецца.

Літаратура:

Пуцко В.Г. Ковровское евангелие // Рождественские чтения. Ковров, 1994. Вып. 1;

Яго ж. Галицко-волынское Евангелие из Коврова: (болгарско-украинские параллели в книжном искусстве XIV в.) // Годишник на Софийския книверситет «Св. Климент Охридски»: Центьр за славяно-византийски проучвания «Ив. Дуйчев». София, 1995—96. Т. 88 (7);

Сводный каталог славяно-русских рукописных книг, хранящихся в России, странах СНГ и Балтии: XIV век. Вып. 1. М., 2002. С. 279—282;

Запаско Я.П. Пам’ятки книжкового цистецтва: Українська рукописна книга. Львiв, 1995. С. 56, 267—268;

Николаев Н.В. Начала книжной культуры Великого княжества Литовского: (Эпоха Гедимина и Ольгерда) //Федоровские чтения, 2005. М., 2005. С. 455.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.