Артыкулы: Каханскі Адамандус Адам
Каханскі Адамандус Адам (5.8.1631, Добжынская зямля—17.5.1700), матэматык, механік. У 1652 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1664 ксёндз. Вывучаў філасофію ў Вільні (1654—55) і Мольсгайме (1656—58), тэалогію ў Майнцы. Прафесар матэматыкі ў Майнцы (1657—64), Бамбергу (1665—66), Фларэнцыі (1666—70), Празе (1670—72), Оламаўцы (1672—76), Вроцлаве (1676—80), Варшаве (1680—86), прыдворны місіянер Яна ІІІ Сабескага (1686—91), з 1691 каралеўскі матэматык і бібліятэкар. Удзельнічаў ва ўпрыгожанні Вілянаўскага палаца. Працы па матэматыцы, механіцы, статыцы, гадзіннікавай справе (публікаваўся ў лейпцыгскім часопісе «Acta Eruditorum»). Канструіраваў механізмы, гадзіннікі. Вёў ажыўленыю карэспандэнцыю з Г.Лейбніцам.
Літаратура:
Elter E. Adam Kochański TJ najwybitniejszy przedstawiciel Polski na europejskim terenie naukowym u schyłku XVII w. // Sacrum Poloniae Millenium. Rzym, 1954. T. 1;
Grzebień L. Kochański and the Jesuits // Organon. 1978. T. 14.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


