Артыкулы: Кахлеўскі (Kochlewski) Пётр

Кахлеўскі (Kochlewski) Пётр (?, Польшча—14.5.1646), палiтычны i рэлiгійны дзеяч Рэчы Паспалiтай, пiсьменнiк. Вызнаваў кальвінізм. У маладосцi стаў дваранiнам К.Радзiвiла i пасялiўся ў ВКЛ, у Берасцейскім пав. набыў вёскі Барышын, Воля Нурэцкая, Дужы Лес, Зубачы, Клюковiчы, Ломна, Нурэц, Тумiн, Цяляцiчы, стаў дзяржаўцам каралеўскага маёнтка Палонцы. У 1621—22 у Iнфлянтах прымаў удзел у вайне Рэчы Паспалiтай са Швецыяй 1600—29, у перагаворах са шведамі ў 1622 і 1624. Калi быў у Зах. Еўропе, выконваў тайныя даручэннi Радзiвiла па падрыхтоўцы перавароту, каб скiнуць Жыгiмонта III і замянiць яго герцагам Гастонам Арлеанскiм. Пасля раскрыцця змовы хаваўся ад улад i часова адышоў ад палiтычнай дзейнасцi. Шмат разоў у 1632—40 быў паслом на соймы, дзе адстойваў iнтарэсы дысiдэнтаў. Быў бургграфам Кейдан, з 1635 берасцейскі войскi, з 1638 суддзя земскi. У 1633—45 пастаянны ўдзельнiк кальвiнiсцкiх правiнцыяльных сiнодаў у Вільні, часта выбiраўся на генеральныя сiноды. У 1638 пабудаваў у Нурцы кальвiнскi збор са школай i шпiталем. Аўтар польска- і лацінскамоўных паэм, эпітафій (у т.л. на смерць Я.Радзівіла ў 1620), вершаў, рэлігійных твораў «Перасцярога i настаўленне набожнага евангелiка для братоў таго ж веравызнання» («Pobożnego Ewangelika do braciej tegoż wyznania przestroga i napomnienie»), «Меркаванне безыменнага евангелiка аб рэлiгiйнай талерантнасцi ў Польшчы» («Zdanie bezimiennego Ewangelika o tolerancji religijnej w Polsce»), тастамента «Мемарыял, або Настаўленне для жонкi i дзяцей маiх» («Memoriał albo napomnienie do Małżonki i dziatek moich», 1646) i iнш.

Літаратура:

Trawicka Z. Działalność polityczna i reformacyjna Piotra Kochlewskiego // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. Warszawa, 1963. T. 8;

Jarczykowa M. Piotr Kochlewski w drukach XVII-wiecznych // Prace Naukowe Uniwersytetu Śląskiego w Katowicach. Nr 2298. Studia bibliologiczne. Tom 15. Katowice, 2005.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.