Артыкулы: Кацярына (паміж 1369 і 1374—не раней за 1422), княгіня мекленбургская

Кацярына (паміж 1369 і 1374—не раней за 1422), княгіня мекленбургская, жонка князя Іагана ІІ. Дачка вял. князя літоўскага Альгерда і Ульяны Аляксандраўны Цвярской. Выдадзена замуж Ягайлам у 1388. Мяркуецца, што мэтай заключэння шлюбу было забеспячэнне прыхільнасці паморскіх нямецкіх князёў польска-літоўскай уніі. К. мела некалькіх дзяцей, у т.л. сына князя Іагана ІІІ, дачок Ядвігу (настаяцельніца кляштара ў Рыбеніцы) і Агнешку, выдадзеную замуж за шчэцінскага кн. Атона ІІ. Аўдавела ў 1416.

Літаратура:

Wdowiczewski Z. Genealogia Jagiellonów. Warszawa, 1968;

Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.