Артыкулы: Кацярына (каля 1410—паміж 1468 і 1475), княгіня літоўская і мазавецкая
Кацярына (каля 1410—паміж 1468 і 1475), княгіня літоўская і мазавецкая, жонка літоўскага князя Міхала Жыгімонтавіча. Малодшая дачка мазавецкага кн. Земавіта IV і Аляксандры Альгердаўны. Шлюб К. заключаны паміж 1436 і 1439, ён быў бяздзетным. Мяркуецца, што жыла ў асноўным у Мазовіі. Аўдавела ў 1451 або 1452. Пасля смерці без прамых нашчадкаў сваіх пляменнікаў (апошняга ў 1462) прыняла іх тытулы, была княгіняй плоцкай, візнаўскай, заўкшэнскай, раўскай, сахачаўскай, гастынскай, белзкай. Хутка адмовілася ад стану пануючага манарха на карысць Конрада ІІІ.
Літаратура:
Kuczyński S.K. Pieczęcie książąt mazowieckich. Wrocław etc., 1978;
Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999;
Balzer O. Genealogia Piastów. Kraków, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


