Артыкулы: кацярынкі

кацярынкі, манахіні каталіцкага манаскага ордэна св. Кацярыны Александрыйскай (Кангрэгацыя сясцёр святой Дзевы і Мучаніцы Кацярыны, лац. Congregatio Sororum sanctae Catharinae Virginis et Martyris, CSC). Засн. ў 1571 у Браневе (Брунсбергу) Рэгінай Протман для догляду хворых, апекі над убогімі, выхавання дзяўчат. Зацверджана ў 1583 вармінскім біскупам М.Кромерам. У канцы 16 ст. ў Варміі з’явіліся некалькі суполак К., якія трымалі ўласныя навіцыяты, школы для дзяўчат, апекаваліся над хворымі і выраблялі мастацкія літургічныя рэчы. Па запрашэнні жамойцкага біскупа Е.Тышкевіча ў 1645 К. заснавалі кляштар у Крожах, які атрымаў фундушы ад самога біскупа, парафіяльных улад і караля Яна ІІ Казіміра. Трымалі там школу для дзяўчат, ажыццяўлялі дабрачынную дзейнасць.

Літаратура:

Śliwińska B.G. Dzieje Zgromadzenia Sióstr Świętej Katarzyny Dziewicy i Męczennicy. T. 1. 1571—1772. 2 wyd. Olsztyn, 1998.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.