Артыкулы: Качмарчык (Kaczmarczyk) Здзiслаў

Качмарчык (Kaczmarczyk) Здзiслаў (19.8.1911, г. Кракаў—9.8.1980), польскi гiсторык. Д-р габiлiтаваны (1944), праф. (1946). Скончыў Пазнанскi ун-т, дзе потым працаваў. Адзiн з арганiзатараў Зах. iн-та Польскай АН. Вывучаў гiсторыю Польшчы пры Казiмiру III, нямецкую каланiзацыю Польшчы ў сярэдневякоўi, гiсторыю заходняпольскiх i далмацiнскiх гарадоў. Выдаў т. 10 Валюмiна легум (1952), дзе сабраны канстытуцыi Гарадзенскага сойма 1793. Адзiн з аўтараў абагульняльных прац па гiсторыi дзяржавы i права Польшчы i ВКЛ, гiсторыi дыпламатыi.

Творы:

Monarchia Kazimierza Wielkiego. T. 1—2. Poznań, 1939—46;

Kolonizacja niemiecka na wschód od Odru. Poznań, 1945.

Літаратура:

Studia i materiały do dziejów Wielkopolski i Pomorza. T. 13, z 1. Warszawa; Poznań, 1979 (змешчана бібліяграфія прац К.).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.