Артыкулы: Кашуцкі (Koszutski) Станiслаў

Кашуцкі (Koszutski) Станiслаў (?, Пыздраўскі пав., Вял. Польшча—4.4.1559), паэт, перакладчык, бібліятэкар. Атрымаў дасканалую гуманістычную адукацыю. Вучыўся ў Познані, у 1544 — ў Вiтэнбергскiм ун-це. Каля 1547 паступiў на службу да Радзiвiлаў. У 1548 у радзівілаўскіх Дубінках недалёка ад Вільні напісаў «Эпіталаму ў шлюб свяшчэнны і найсветлы яго каралеўскай вялікасці пана Жыгімонта Аўгуста» («Epithalamion in nuptiis Sacrae ac serenissimae Maiestatis Regiae Domini Sigismundi Augusti»), прызначаную для публічнага выканання з нагоды шлюбу Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл. Там жа ў 1548 напісаў «Эклогу да слаўнага пана Мікалая Радзівіла па мянушцы Марфей» («Ecloga ad Magnificum dominum Nicolaum Radzivilum scripta cujus nomen Morpheus»). Стаў сакратаром каралевы Барбары Радзiвiл. Суправаджаў яе ў Кракаў у 1549. Пасля смерцi Барбары (1551) застаўся пры каралеўскім двары ў Вiльнi як бібліятэкар, складаў каталог збораў Жыгiмонта Аўгуста. Па прапанове князя С.Алелькавіча пераклаў на польскую мову твор Рэйнгарда Ларыхіуса «Кнігі пра выхаванне i пра навучанне любога начальніка» («Księgi o wychowaniu i o ćwiczeniu każdego przełożonego», Кракаў, 1558). Пераклаў з лацінскай мовы трактат Цыцэрона «Пра абавязкi людзей усіх станаў» («O powinnościach wszech stanów ludzi księgi troje», Лоск, 1575, перавыдавалася ў Вільні ў 1583, 1593, 1606, 1766), у якасцi дадатку была змешчана падрабязная бiяграфiя Цыцэрона, магчыма, аўтарства К. Належаў да кола першых прыхільнікаў Рэфармацыі ў Польшчы і ВКЛ.

Літаратура:

Sajkowski A. Stanisław Koszutski sekretarz Barbary Radziwiłłówny // Sprawozdania Poznańskiego Towarzystwa Przyjaciól Nauk. 1966. Pólrok 1;

Подокшин С.А. Идеи материализма и диалектики в комментариях С.Кошутского // Идеи материализма и диалектики в Белоруссии. Мн.: 1980.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.