Артыкулы: Каяловіч (Віюк-Каяловіч) Казімір

Каяловіч (Віюк-Каяловіч) Казімір (каля 1617, г. Коўна—2.11.1674), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. Брат А.Каяловіча. Д-р філасофіі і тэалогіі (1654). З 1634 езуіт. Вучыўся ў Вільні (1638—41, 1643—47) і Нясвіжы (1636—37, 1647—48). Выкладаў рыторыку ў Крожах, Полацку (1641—43), Браневе (1648—49), філасофію ў Полацку (1649—52), тэалогію ў Вільні (1652—59). Рэктар Віленскай акадэміі (1659—61), яе падканцлер (1666—69), рэгенс Папскай семінарыі (1669—72), рэктар Полацкага калегіума (1672—74). Шмат зрабіў для аднаўлення акадэміі пасля вайны з Расіяй 1654—67. Напісаў шмат панегірыкаў і жыццяў езуітаў і іх апекуноў (В.Пратасевіча, К.Л.Сапегі, М.К.Паца, М.Лянчыцкага і інш.), якія сабраны ў зборніку «Panegirici heroum» (Вільня, 1668). Выдаў зборнікі прамоў і казанняў. Аўтар падручнікаў гамілетыкі «Modi LX sacrae orationis varie formandae» (Вільня, 1644) і рыторыкі «Institutionum rhetoricarum» (ч. 1—2, Вільня, 1654). Пасмяротна выдадзены яго пераклад «Аналаў» Тацыта (Варшава, 1803). Карыстаўся вядомасцю як цудоўны прамоўца.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.