Артыкулы: Квiтніцкая (Квитницкая) Алена Дзмiтрыеўна
Квiтніцкая (Квитницкая) Алена Дзмiтрыеўна (8.10.1919, Масква—5.7.1981), расійскі гiсторык архiтэктуры. Канд. тэхнічных навук (1947). Скончыла Маскоўскі архітэктурны iн-т (1941). Працавала ў Цэнтр. НДI прамысловых збудаванняў (1941—47), Цэнтр. НДI тэорыi i гiсторыi архiтэктуры (1948—81). Аўтар прац па гiсторыi архiтэктуры Беларусi, у якiх разглядала пытаннi планiроўкi i забудовы населеных месцаў, крэпасцей. Упершыню даследавала шмат помнiкаў жылой, грамадскай, культавай архiтэктуры. Член рэдкалегii навуковых зборнiкаў «Архiтэктурная спадчына» («Архитектурное наследство») i «Праблемы гiсторыi архiтэктуры народаў СССР» («Проблемы истории архитектуры народов СССР»), адзiн з аўтараў энцыклапедыi «Мастацтва краiн i народаў свету» («Искусство стран и народов мира», т. 1, Масква, 1962), «Усеагульнай гісторыі архітэктуры» («Всеобщая история архитектуры», т. 6, Масква, 1968).
Творы:
Строительство Тызенгауза в Гродно // Архитектурное наследство. М., 1958. Вып. 11;
Строительство Тызенгауза в Поставах // Там жа. М., 1961. Вып. 13;
Планировка Гродно в XVI—XVIII вв. // Там жа. 1964. Вып. 17;
Коллегиумы Белоруссии XVII в. // Там жа. 1969. Вып. 18;
Белорусские коллегиумы XVIII в. // Там жа. 1972. Вып. 19;
Стары Слонім // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. № 4;
Кляштар у Картузскай Бярозе // Там жа. 1973. № 4;
Приемы формирования торгово-административного центра Витебска в XVIII в. // Архитектурное наследство. М., 1974. Вып. 22;
Могилевский Спасский монастырь // Там жа. 1976. Вып. 24;
Приходский костел в Гродно // Проблемы истории архитектуры народов СССР. М., 1977. № 4;
Монастыри Бреста XVII—XVIII вв. // Архитектурное наследство. М., 1979. Вып. 27;
Каплицы Белоруссии // Там жа. 1980. Вып. 28;
Брамы Белоруссии // Там жа. 1981. Вып. 29;
Центры городов Белоруссии в XVI—первой половине XIX в. // Там жа. 1983. Вып. 31;
Монастыри XVIII в. с безбашенными храмами в Белоруссии // Там жа. 1985. Вып. 33.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


