Артыкулы: Кельмы

Кельмы (літ. Кельме, Kelmė, цяпер горад, цэнтр Кельмаўскага р-на, Літоўская Рэспубліка), мястэчка ў Жамойці, на р. Кражантэ. У старой навуковай літаратуры сцвярджалася, што К. ўпершыню ўпамінаюцца ў хроніцы Пятра з Дусбурга (у форме Kimmel), аднак той замак ляжал на р. Нёман і цяпер не атаясамліваецца з К. У 15 ст. ў К. заснаваны касцёл (называюцца даты 1416 або 1484). У канцы 15 ст. вял. кн. Аляксандр падараваў К. Яну Кантоўтавічу, ад якога яны перайшлі да яго ўдавы Ядвігі. Яна выйшла замуж за Станіслава Барташэвіча, К. дасталіся іх дачцы Ганне, якая выйшла замуж за віленскага ваяводу Яна Глябовіча і прынесла яму ў пасад К. Ганна Глябовіч, дачка Яна Глябовіча і жонка Івана Саламярэцкага, перадала К. ў спадчыну свайму сыну Багдану Саламярэцкаму, а той у 1591 прадаў іх Яну Паўлавічу Гружэўскаму, выхадцу з Мазовіі, службоўцу Мікалая Радзівіла Чорнага. Пасля да 1939 К. належалі Гружэўскім. Я.П.Гружэўскі перарабіў у К. драўляны каталіцкі касцёл пад кальвінскі збор (1596). У 1606 жамойцкі капітул пачаў судовы працэс, дамагаючыся вяртання касцёла (атрымалі яго ў 1609). Пасля смерці Я.П.Гружэцкага (1609) яго ўдава Соф’я ў 1610 збудавала новы збор, а ў 1614 іх сын Ежы быў вымушаны разабраць гэты збор. У 1615 Соф’я і Ежы Гружэцкія заснавалі новы збор са школай пры ім. Удава Ежы, Марыяна Гружэўская, у 1660-х г. узвяла мураваны будынак збора (гл. Кельмаўскі кальвінскі збор). Гружэўскія пабудавалі ў Кельмаўскі палац, разбілі вял. парк. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

Літаратура:

Grużewski B. Kościół Ewangelicko-Reformowany w Kielmach: Rys historyczny na dokumentach urzędowych. Warszawa, 1912.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.