Артыкулы: Кена
Кена (каля 1351—27.4.1367), княгіня слупская, жонка князя Казіміра. Дачка вял. князя літоўскага Альгерда (але польскі гісторык 14 ст. Ян з Чарнкава паведамляў, што была дачкой вял. князя літоўскага Кейстута). У дакуменце 1360 названа Іаанай, таму некаторыя гісторыкі лічаць, што К. — яе літоўскае імя (аднак гэта скарочаны варыянт германскага імя Кунегунда). Мяркуецца, што дамова пра шлюб была заключана ў 1358 падчас спаткання польскага караля Казіміра ІІІ Вялікага (дзед Казіміра Слупскага) з літоўскімі князямі Альгердам і Кейстутам, фактычна шлюб адбыўся прыкладна ў 1366. К. з мужам жыла на двары Казіміра ІІІ, дзе хутка і памерла.
Літаратура:
Tęgowski J. Małżeństwo Kaźka Bogusławica z Kenną Olgierdówną i jego rola w politycznych planach Kazimierza Wielkiego // Homines et societas. Czasy Pistów i Jagiellonów. Studia historyczne ofiarowane Antoniemu Gąsiorowskiemu w sześćdziesiątą piątą rocznicę urodzin. Poznań, 1997;
Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. Poznań; Wrocław, 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


