Артыкулы: Кернер Ян
Кернер Ян (23.6.1728, Прусія—пасля 1773), скульптар. У 1749 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Працаваў у Вільні ў касцёле св. Казіміра пры пабудове гал. алтара (1751—53), кіраўнік майстэрні ў Коўне (1754—64), дзе выканаў некалькі алтароў, амвонаў, музычныя хоры. Загадваў езуіцкім фальваркам Лукішкі (1767—69), гаспадаркай у Коўне (1769—73). Далейшы лёс не вядомы.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


