Артыкулы: Кернус
Кернус, міфічны літоўскі князь. У легендзе беларуска-літоўскіх летапісаў пра першых літоўскіх князёў названы сынам жамойцкага ўладара Кунаса. З павелічэннем насельніцтва ў Жамойці Кунас перайшоў р. Святую і збудаваў горад, які ў гонар сына назваў Кернаў. Пасля смерці Кунаса К. атрымаў у спадчыну Завілейскую зямлю да латгальскай граніцы і Браслаўль з ваколіцамі да р. Дзвіна. Выкладаецца легенда, што падданыя К. за Віліяй ігралі на дубовых трубах, таму па-лацінску К. празваў тых людзей Літустуба, па-простаму Літва (ад слоў літус — па-лацінску бераг і туба — па-лацінску труба). Княжыў да старасці і, не маючы сыноў, а толькі адну дачку Паяту, выдаў яе замуж за Гіруса з роду Кітаўрасаў, які пасля стаў княжыць у Літве.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


