Артыкулы: Керсніцкі Афанасій Людвік

Керсніцкі Афанасій Людвік (15.7.1678, мяст. Гальшаны Ашмянскага пав.—13.1.1733), дзеяч каталіцкай царквы, педагог. Д-р права (1723). З 1694 езуіт, з 1705 святар. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Пінску (1696—99), Варшаве (1702—06). Выкладаў у Гародні, Пултуску і Варшаве (1699—1702), пасля рыторыку ў Вільні (1706—07) і Варшаве (1707—08), каралеўскі прапаведнік і бібліятэкар калегіума ў Варшаве (1709—21), рэктар Слуцкага калегіума (1722—25), збудаваў там мураваны будынак б-кі, прэфект школы ў Гародні (1727—28), суперыёр у Дарагічыне (1728—32), дзе будаваў новы калегіум, пасля прапаведнік і выкладчык права ў Вільні. Выдаў зборнікі казанняў «Ключы да сардэчнага скарбу» («Klucze do skarbu serdecznego», Вільня, 1725), «Вольны голас нядзельных казанняў» («Wolny głos mów niedzielnych», Варшава, 1727), пад імем Я.Ф.Л.Сапегі — гісторыю Коданскага абраза Маці Божай «Помнікі марыянскіх старажытнасцей» («Monumenta antiquitatum marianarum», Варшава, 1721) і «Гістарычныя заўвагі пра паходжанне... рыцарскага ордэна Белага Арла» («Adnotationes historicae de origine... Ordinis Equitum Aquile Albae», Варшава, 1730). Пасмяротна выйшаў пераклад кнігі Т.Арэнта «Небасхіл праўды» (Варшава, 1738). Лічыўся адным з найб. значных прамоўцаў 1-й пал. 18 ст. Шмат твораў К. засталося ў рукапісах.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.