Артыкулы: Керсноўскі (Kiersnowski) Рышард

Керсноўскі (Kiersnowski) Рышард (4.11.1925, г. Вільня—7.7.2006), польскі нумізмат, гісторык. Д-р габілітаваны (1961), праф. (1961). Чл. Варшаўскага навуковага таварыства (1982), Польскай Акадэміі Ведаў (2001). Вучыўся ў Гімназіі Жыгімонта Аўгуста ў Вільні. У час 2-й сусв. вайны ваяваў у складзе Арміі Краёвай. У 1945—48 вучыўся ў Кракаўскім ун-це. У 1949—53 працаваў у Варшаве ў Цэнтры вывучэння пачаткаў Польскай дзяржавы, у 1954—96 у Ін-це гісторыі Польскай АН, дзе з 1961 кіраўнік Лабараторыі гісторыі сярэдневяковай Польшчы. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «WiadomościNumizmatyczne» (1958—82). Старшыня Польскага археалагічна-нумізматычнага таварыства (1970—81), віцэ-прэзідэнт, ганаровы чл. Міжнароднай нумізматычнай камісіі (1973—79). Даследаваў грашовы абарот у сярэдневяковай Польшчы, ВКЛ, Рэчы Паспалітай.

Творы:

Pieniądz kruszcowy w Polsce wczesnośredniowiecznej. Warszawa, 1960;

Początki pieniądza polskiego. Warszawa, 1962;

Wstęp do numizmatyki polskiej wieków średnich. Warszawa, 1964;

Wielka reforma monetarna XIII—XIV w. Cz. 1. Warszawa, 1969;

Pradzieje grosza. Warszawa, 1975;

Życie codzienne na Śląsku w wiekach średnich. Warszawa, 1977;

Moneta — świadek historii. Warszawa, 1980 (2 wyd. 2006);

Najdawniejszemonetylitewskie // WiadomościNumizmatyczne. 1984. № 3—4;

Moneta w kulturze wieków średnich. Warszawa, 1988;

Niedźwiedzie i ludzie w dawnych i nowszych czasach: Fakty i mity. Warszawa, 1990;

Tam i wtedy: W Podweryszkach, w Wilnie i w puszczy, 1939—1945. Warszawa, 1994.

Літаратура:

Nummus et historia: Pieniądz Europy średniowiecznej. Warszawa, 1985 (змешчана бібліяграфія прац К.).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.