Артыкулы: Кіеўская грэка-каталіцкая мітрапаліцкая епархія
Кіеўская грэка-каталіцкая мітрапаліцкая епархія, адм.-тэр. адзінка уніяцкай царквы. Узнікла на аснове Кіеўскай праваслаўнай мітрапаліцкай епархіі, пасля таго як у 1596 кіеўскі мітрапаліт прыняў унію. Падпарадкоўвалася непасрэдна кіеўскаму мітрапаліту. Была самай вялікай епархіяй Кіеўскай грэка-каталіцкай мітраполіі. З канца 16 ст. ахоплівала Кіеўскае, Новагародскае, Менскае, Віленскае, Троцкае ваяводствы і Жамойць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 епархія скасавана, яе цэрквы і манастыры падначалены полацкаму архіепіскапу.
Літаратура:
Nabywaniec S. Unicka archidiecezja kijowska w okresie rządów arcybiskupa metropolity Felicjana Filipa Wołodkowicza 1762—1778. Rzeszów: Polygrafia Wyższego Seminarium Duchownego w Rzeszowie, 1998.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


