Артыкулы: Кіркела Юзаф

Кіркела Юзаф (14.3.1742, Інфлянты—пасля 1807), дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. У 1757 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1771 ксёндз. Вывучаў у Вільні філасофію (1762—65) i тэалогію (1769—73). Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Новагародку (1765—66), прафесар гісторыі ў Вільні. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) працаваў у астранамічнай абсерваторыі ў Вільні, праводзіў вымярэнні паверхні для стварэння карты Вільні і па прапанове Адама Нарушэвіча — планаў вакольных вёсак. У 1777 пробашч у Біржах, у 1807 пробашч у Феймане, пралат, натарыус сінода Магілёўскай дыяцэзіі. Аўтар трагедыі «Святы Людовік» (Вільня, 1766).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.