Артыкулы: Кірыла Лукарыс

Кірыла Лукарыс (свецкае Канстанцін; 13.11.1572, в-аў Крыт—28.6.1638), дзеяч праваслаўнай царквы. Выхоўваўся сваім дзядзькам, александрыйскім патрыярхам Мялеціем Пігасам. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Венецыі, Падуанскім ун-це. Па запрашэнні князя Канстанціна Астрожскага ў 1594 прыбыў у Астрог, дзе выкладаў у мясцовай школе грэчаскую мову, быў яе рэктарам. У 1595 пераехаў у Вільню, быў выкладчыкам і рэктарам Віленскай брацкай школы. У якасці экзарха александрыйскага патрыярха прысутнічаў на Берасцейскім саборы 1596, дзе вёў барацьбу супраць заключэння царкоўнай уніі. У 1597 зноў выкладаў у Астрожскай школе. В 1597 Мялецій Пігас, які часова кіраваў Канстанцінопальскім патрыярхатам, абвясціў епіскапаў, што прынялі унію, нізложанымі, а да пасвячэння новых епіскапаў прызначыў К. намеснікам патрыярха. Улады Рэчы Паспалітай абвясцілі К. па-за законам, і яму ў 1598 прыйшлося ратавацца ўцёкамі. Паведаў Вітэнберг, Жэневу, Галандыю і Англію, дзе блізка азнаёміўся з пратэстанцкімі веравучэннямі. Калі кароль Жыгімонт ІІІ Ваза звярнуўся да Мялеція Пігаса з просьбай пасадзейнічаць у вырашэнні праблем, выкліканых заключэннем уніі, той паслаў у 1600 у Рэч Паспалітую К., місія якога, аднак, не мела вынікаў. У 1602 К. абраны патрыярхам александрыйскім, у 1621 — канстанцінопальскім. Пяць разоў пад цікам турэцкага ўрада пакідаў сваю пасаду. Задушаны па загаду султана Мурада IV. У 1623 зацвердзіў Луцкае правасл. брацтва і даў яму статут, які стаў узорным для інш. брацкіх школ. У 1629 надрукавана у Жэневе на лац. мове (у 1633 на грэчаскай мове) «Вызнанне веры свяцейшага ўладыкі Кіралы Канстанцінопальскага», напісанае ў кальвінісцкім духу, за што Канстанцінопальскі сабор у 1638 абвясціў К. анафему, паўтораную на саборах у Ясах (1640), Канстанцінопалі (1642), Іерусаліме (1672).

Літаратура:

Брянцев А. Патриарх Кирилл Лукарис и его заслуги для православной церкви // Странник. 1870. № 1—4;

Овсянников Е. Константинопольский патриарх Кирилл Лукарис. Новочеркасск. 1903;

Перепечин. Наука св. Кирилла Лукариса // Минские епархиальные ведомости. 1894. № 1—10;

Pantschovski I. Patriarch Kyrill. Berlin, 1971.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.