Артыкулы: Кірыла Транквіліён-Стаўравецкі

Кірыла Транквіліён-Стаўравецкі (?—1646), дзеяч праваслаўнай, пасля уніяцкай царквы. Невядома, дзе нарадзіўся, вучыўся, прыняў манаства. Выкладаў у Львоўскай брацкай школе, са студз. 1592 — у Віленскай брацкай школе. Карыстаўся павагай сучаснікаў, якія называлі яго «вучоным у навуцы пісьма і мовы элінскай і славянскай». Пасля да 1614 звесткі пра К. адсутнічаюць. У 1614—15 іераманах і прапаведнік у Кіева-Пячэрскай лаўры. Удзельнічаў у выданні Псалтыра (Львоў, 1615). У 1615—26 вёў вандроўнае жыццё (Львоў, Малдова, Валынь, Замосце). Выдаў кнігі «Зерцало богословия» (Пачаеў, 1618; 2 выд. Унеў, 1692), «Евангелие учительное» (Рахманаў, 1619; 2 выд. Унеў, 1696). 3-е і 4-е выданні выйшлі ў друкарні Максіма Вашчанкі ў Магілёве ў 1697 (у літаратуры сустракаюцца звесткі пра сумнеўныя магілёўскія выданні 1618 і 1619 і віленскае выданне 1651), некалькі прамоў. Кнігі К. артадаксальныя правасл. дзеячы лічылі не свабоднымі ад ерэтычных і каталіцкіх ухілаў. «Евангелле вучыцельнае» у 1625 асуджана Кіеўскім царкоўным саборам, у 1627 маскоўскі патрыярх Філарэт загадаў гэту кнігу канфіскоўваць і не дапушчаць яе ў Расію. Каля 1626 К. прыняў унію, прызначаны архімандрытам Ялецкага Успенскага манастыра ў Чарнігаве. Тут заснаваў друкарню, дзе выдаў зборнік сваіх празаічных павучанняў і вершаў «Перло многоценное» (1646). 2-е выданне гэтай кнігі выйшла ў друкарні Максіма Вашчанкі ў Магілёве ў 1699 (у літаратуры ўпамінаюцца сумнеўныя магілёўскія выданні 1690 і 1694).

Творы:

У кн.: Украинская поэзия. Конец XVI—початок XVII ст. Київ, 1978.

Літаратура:

Ісаєвич Д.Я., Мицько І.З. Життя і видавнича діяльність Кирила-Транквилиона Ставровецького // Бібліотекознавство та бібліографія. Київ, 1983;

Маслов С.И. Кирилл Транквиллион-Ставровецкий и его литературная деятельность: Опыт историко-литературной монографии. Киев, 1984;

Опарина Т.А. «Прения с Евангелием учительным» Кирилла Транквиллиона-Ставровецкого в русской богословской полемике XVII века // Проблемы истории, русской книжности, культуры и общественного сознания. Новосибирск, 2000;

Яе ж. «Книги литовской печати» в «спецхране» Московского Кремля // Славяноведение. 2002. № 2;

Булычев А.А. История одной политической кампании XVII века: Законодательные акты второй половины 1620-х годов о запрете свободного распространения «литовских» печатных и рукописных книг в России. М., 2004.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.