Артыкулы: Кірыла ІІІ

Кірыла ІІІ (?—7.12.1281), дзеяч праваслаўнай царквы. У 1241 упамінаецца як пячатнік (канцлер) галіцка-валынскага кн. Данілы Раманавіча, выконваў яго адказныя даручэнні, меў дачыненне да летапісання. У 1243 упамінаецца як мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі, відаць, быў стаўленікам Данілы Раманавіча. Каля 1250 рукапакладзены ў Нікеі канстанцінопальскім патрыярхам Мануілам. У 1252 удзельнічаў ва ўзвядзенні Аляксандра Яраславаіча Неўскага на велікакняжацкі пасад. Заставаўся пры Аляксандры Неўскім да яго смерціў 1262, удзельнічаў у складанні (ці нават сам напісаў) яго жыція. Прыняў меры па адраджэнні царквы пасля мангольскай навалы, атрымаў ад хана Менгу-Цімура ярлык, згодна з якім царкоўныя маёнткі і духавенства вызваляліся ад падаткаў. Перанёс сваю рэзідэнцыю з разбуранага Кіева ва Уладзімір, аднак фармальна мітрапаліцкая кафедра засталася ў Кіеве. Часта наведваў розныя епархіі. Заснаваў Сарайскую епархію з цэнтрам у ардынскай сталіцы — г. Сарай. У 1274 склікаў ва Уладзіміры сабор, дзе выдаў «Правіла» («Павучанне»). Звярнуўся да дэспата Балгарыі Іакава-Святаслава з просьбай даслаць яму славянскі пераклад кормчай кнігі з тлумачэннямі Зонары. На яе аснове была складзена Рус. рэдакцыя кормчай.

Літаратура:

Голубинский Е. История русской церкви. М., 1900. Т. 2, 2-я пол.;

Щапов Я.Н. Византийское и южнославянское правовое наследие на Руси в XI—XIII вв. М., 1978;

Лихачев Д.С. Галицкая литературная традиция в житии Александра Невского // Лихачев Д.С. Исследования по древнерусской литературе. Л., 1986.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.