Артыкулы: Кісялеўскі Матэвуш
Кісялеўскі Матэвуш (15.9.1738—да 15.5.1802), архітэктар. У 1761 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў у Вільні архітэктуру пад кіраўніцтвам Габрыеля Лянкевіча. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) прафесар архітэктуры і малявання ў Віленскай акадэміі (1773—74, 1777—81), у Пінску (1774—77). У 1781 склаў праект адбудовы вежы Віленскай ратушы, але ён не быў рэалізаваны. Пазней асеў у Шлосбергу каля Ілукшты ў Курляндыі ў якасці капелана магнатаў Зібергаў.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


