Артыкулы: «Кітаўрас» («Гiпацэнтаўр»)

«Кітаўрас», «Гiпацэнтаўр», прыватнаўласнiцкi герб, якiм на Беларусi i ў Лiтве карысталася больш за 30 родаў, у т.л. Дуброўнiцкiя, Гедройцы, Гальшанскiя, Гарнастаi, Свiрскiя, Стравiнскiя, Сясiцкiя, Яманты. На сярэбраным полi выява сярэбранага кентаўра, якi страляе з лука, замест хваста ў яго змяя. Клейнод шляхецкага варыянта герба — над прылбiцай з каронай 3 страусавыя пёры. Вобраз кентаўра на герб трапiў з папулярных на Русi перакладных грэчаскiх «Аповесцi аб Кiтаўрасе» (аднак у кентаўра там хвост скарпiёна) i «Александрыi», дзе адзначана, што кентаўры служылi лучнiкамi ў войску Аляксандра Македонскага. Як геральдычная фiгура кентаўр сустракаецца на рус. пячатках i манетах 14—16 ст. У ВКЛ выявы кентаўра вядомы на пячатках князя С.I.Гальшанскага пры дакументах 1388, 1431 (кентаўр мае шчыт i меч) i 1433 (кентаўр у кароне, рукi ў бокi). З гэтага часу выява кентаўра ператварылася ў герб «К.» спачатку роду Гальшанскiх, потым i iншых. У 16 ст. ўзнiкла легенда аб паходжаннi герба «К.», адлюстраваная ў бел.-лiтоўскiх летапiсах. Паводле легенды, герб належаў Даўспрунку, якi ў часы рымскага iмператара Нерона разам з Палемонам i iнш. перасялiўся з Iталii ў Лiтву. Нашчадкамi Даўспрунка лiчылiся вял. князь ВКЛ Трайдзень i яго нашчадкi, т.зв. дынастыя Кiтаўрасаў, ад якой выводзiлi свой род Гедройцы i iнш. Паводле летапiсаў, князь Нарымонт з роду Кiтаўрасаў, калi быў вял. князем ВКЛ, адмовiўся ад уласнага герба «К.» i прыняў «Пагоню», якая стала гербам дзяржавы.

Літаратура:

Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985. С. 130—169;

Чернецов А.В. Об изображениях кентавра, обнажающего меч // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. 1981. Вып. 166.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.