Артыкулы: Кітовіч (Kitowicz) Енджэй

Кітовіч (Kitowicz) Енджэй (1.12.1728—3.4.1804), польскi гiсторык, мемуарыст. Служыў пры магнацкiх дварах. У 1768 змагаўся на баку Барскай канфедэрацыi. У 1771 паступiў у семiнарыю ордэна мiсiянераў, стаў капланам i атрымаў прыход у Рэчыцы каля Равы Мазавецкай. З 1793 канонiк калiшскi. Аўтар «Успамiнаў», якiя ў форме дзённiка ахоплiваюць падзеi 1743—98, а таксама першай па гiсторыi побыту ў Рэчы Паспалiтай працы «Апiсанне звычаяў падчас панавання Аўгуста III», дзе шырока пададзены з’явы духоўнай i матэрыяльнай культуры (жыллё, адзенне, транспартныя сродкi, вераваннi, школа, выхаванне, сям’я, забавы).

Творы:

Pamiętniki, czyli Historia polska. Warszawa, 1971;

Opis obyczajów za panowania Augusta III. 3 wyd. Warszawa, 2003.

Літаратура:

Matuszewska P. Proza Jędrzeja Kitowicza. Wrocław, 1965;

Barycz H. Szlakami dziejopisarstwa staropolskiego. Wrocław; Kraków, 1981.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.