Артыкулы: Кіхель (Kiechel) Самуэль
Кіхель (Kiechel) Самуэль (1563—1619), нямецкi падарожнiк. Паходзiў з сям’i гандляра г. Ульм. У 1585—89 зрабiў вял. падарожжа па краiнах Еўропы i Азii. У 1586 праязджаў па Беларусi, Лiтве, Iнфлянтах (Гародня—Вiльня—Рыга). У справаздачы даў звесткi пра заняткi, лад жыцця, гандаль жыхароў ВКЛ, адзначаў iх верацярпiмасць. Упершыню надрукавана ў 1820 у час. «Archiv zur Geografie, Historie, Staats- und Kriegskunst» («Архiў геаграфii, гiсторыi, дзяржаўнай палiтыкi i ваеннага мастацтва»).
Літаратура:
Аделунг Ф. Критико-литературное обозрение путешественников по России до 1700 г. и их сочинений: Пер. с нем. М., 1864. Ч. 1. С. 233—238;
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхи вяли праз Беларусь. Мн., 1980. С. 20, 33, 56, 61, 64;
Саганович Г. Вильна в описании немецкого путешественника Самуэля Кихеля (1586 г.) // Senoji Lietuvos literatūra. Vilnius, 1998. Kn. 6;
Яго ж. Нямецкі падарожнік Самуэль Кіхель пра Горадню часоў Стэфана Баторага // Спадчына. 2002. № 2—3.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


