Артыкулы: Клакоцкі Геранім
Клакоцкі Геранім (14.9.1664—8.10.1721), дзяржаўны дзеяч, дзеяч каталіцкай царквы. Атрымаў у Парыжы грунтоўныя веды па геаметрыі, астраноміі і архітэктуры. Стараста рэчыцкі. У 1707 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. У 1706 перадаў слуцкім езуітам сваі вёскі Багурын, Багурынак, Бокшыцы, Бранчыцы, Румокі, Уса і Ямінск для ператварэння Слуцкай езуіцкай рэзідэнцыі ў калегіум, фундаваў канвікт (т.зв. Семінарыя Клакоцкага). Рэктар Слуцкага калегіума ў 1718—21.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


