Артыкулы: Клаўс Ежы
Клаўс Ежы (14.4.1641, Прусія—30.3.1701), дзеяч каталіцкай царквы. У 1660 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1670 ксёндз. Прафесар рыторыкі ў Рэшалі (1671—72), місіянер у Каралеўцы (1672—73), прафесар філасофіі ў Браневе (1674—76), Вільні (1677—80), пазітыўнай, палемічнай, схаластычнай і маральнай тэалогіі ў Браневе (1682—88), тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1688—90), Вільні (1690—92), маральнай тэалогіі ў Пашаўшы (1699—1701), прэфект школы ў Нясвіжы (1680—81), рэктар Нясвіжскага калегіума (1693—96), рэгент дыяцэзіяльнай семінарыі ў Браневе (1674—75), Папскай семінарыі ў Вільні (1696—98). Выдаў кнігу па кананічнаму праву «Immunitas ecclesiastica» (Варшава, 1689). Пакінуў рукапісны курс тэалогіі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


