Артыкулы: Клаўс Ян Тадэвуш
Клаўс Ян Тадэвуш (24.6.1678, Полацкае ваяв.—20.6.1737), архітэктар, мастак. У 1702 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Варшаве (1708—12). Прафесар рыторыкі і паэтыкі ў Слуцку (1712—13), Пінску (1713—14), прэфект школы ў Жодзішках (1715—16), рэгент семінарыі ў Слуцку (1716—37). Пабудаваў драўляныя будынкі семінарыі (1720) і касцёла Св. Духа са званіцай (1732) у Слуцку. Арганізоўваў тэатральныя пастаноўкі, школьныя ўрачыстасці, для якіх маляваў дэкарацыі.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


