Артыкулы: Клейн (Klein) Даніэль
Клейн (Klein) Даніэль (30.5.1609, г. Тыльзіт, Прусія—28.11.1666), мовавед. Магістр філасофіі (1636). Скончыў Каралявецкі ун-т (1636). Служыў лютэранскім пастарам у Тыльзіце. Напісаў на лацінскай мове першую граматыку літ. мовы («Grammatica Litvanico-Germanicum», Каралявец, 1653). Апісаў фанетыку, арфаграфію, марфалогію, сінтаксіс літ. мовы, класіфікаваў яе дыялекты. У 1654 выдаў скарочаны варыянт граматыкі на нямецкай мове. Граматыкі К. мелі вял. значэнне для развіцця літ. мовы, унармавання яе літаратурнага варыянта на аснове зах.-аўкштайцкага дыялекту. Удакладніў 4-ю частку перакладу Бібліі Ё.Брэткунаса. Надрукаваў «Новую кнігу песнапенняў» («Naujos giesmju knygos», 1666), часткай якой быў першы літ. друкаваны малітоўнік. Падрыхтаваў нямецка-літ. слоўнік (не быў апублікаваны).
Творы:
Pirmoji lietuvių kalbos gramatika 1653 metai. Vilnius, 1957;
D.Kleino Naujos giesmju knygos. Tekstas ir jų šaltiniai / D.Kleins Naujos Giesmju Knygos. Die Texte und ihre Quellen. Vilnius, 2009.
Літаратура:
Paulauskienė A. Pirmosios lietuvių kalbos gramatikos. Vilnius, 2006.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


