Артыкулы: Клецкі кляштар дамініканцаў

Клецкі кляштар дамініканцаў. Заснаваў 24.5.1683 вял. маршалак ВКЛ С.К.Радзівіл. Пабудаваны на Рыначнай плошчы Клецка. Гал. аб’ём касцёла Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі прамавугольны, бясслупавы, разам з паўцыркульнай апсідай накрыты высокім агульным дахам. З Пн прымыкае невял. сакрыстыя. Гал. фасад фланкіраваны 2 чацверыковымі вежамі з пакатымі дахамі. Паміж імі быў зроблены просты трохвугольны франтон, па вышыні прыкладна роўны вежам. Даволі сціплы гал. фасад ажыўлялі карнізныя паяскі, нішы і франтоны, бакавыя фасады — шырокія пілястры і прамавугольныя вокны на 2 узроўнях. За касцёлам у 1763 пабудаваны 2-павярховы мураваны кляштарны корпус. Пры К.д.к. дзейнічалі школа і шпіталь. У 1832 кляштар скасаваны, у 1851 тут уладкавана правасл. царква. Вежы былі надбудаваны і накрыты высокімі шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Цяпер храм — правасл. царква.

Літаратура:

Пазднякоў В.С. Хрысціянскія святыні Клецка XV—XIX стст. // Гістарычна-археалагічны зб. Мн., 1996. № 10;

Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001;

Слюнькова И.Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси. М., 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.