Артыкулы: Клімас (Klimas) Пранас
Клімас (Klimas) Пранас (23.2.1891, в. Кушлішкі Марыямпольскага р-на, Літва—16.1.1969), літоўскі гісторык, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1917—18 чл. Літоўскай Тарыбы. У 1919—23 працаваў у міністэрстве замежных спраў. Адначасова ў 1920—23 выкладаў у Каўнаскім ун-це. У 1923—25 пасол у Італіі, у 1925—40 — у Францыі. Працы па гісторыі Літ. дзяржавы, права і землеўладання ў ВКЛ. Выдаваў гіст. крыніцы. Аўтар падручніка літ. мовы, дзённікаў, успамінаў.
Творы:
Lietuva, jos gyventojai ir sienos. 1917;
Lietuvių senobės bruožai. 1919;
Lietuvos žemės valdymo istorija: (iki lenkmečiu). 1919;
Litwa starożytna. Wilno, 1921;
Istorinė Lietuvos valstybės apžvalga. Kaunas, 1922.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


