Артыкулы: Клімоўскі Ян
Клімоўскі Ян (18.5.1698, Полацкае ваяв.—17.2.1749), разьбяр, механік. У 1723 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Кіраўнік сталярскай майстэрні ў Вільні (1726—31), працаваў пра аздабленні інтэр’ераў Віленскага касцёла св. Іаана. З 1732 працаваў у калегіума пры касцёле св. Рафала, зрабіў там абсталяванне рэфектара, шафы для сакрысціі і архіва, 2 бакавых разных алтары, амвон. Рабіў гадзіннікі і вадаправоды.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


