Артыкулы: клуня

клуня, гаспадарчая пабудова для складвання снапоў, гумно,пуня. У бел. пісьменнасці тэрмін вядомы з пач. 16 ст., уяўляе сабой старажытнае запазычанне з балцкіх моў (літ. kluonas ток, навес; лат. kluons гумно, ток), першапачаткова абазначаў ток унутры гумна. Слова трапіла таксама ў рус., укр., польскую мовы.

Літаратура:

Лаучюте Ю.А. Словарь балтизмов в славянских языках. Л., 1982.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.