Артыкулы: Кляноўскі Станіслаў
Кляноўскі Станіслаў (8.5.1711—5.8.1788), дзеяч каталіцкай царквы. У 1726 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1738 ксёндз. Прыдворны місіянер Радзівілаў у Слуцку (1745—55), прэфект будоўлі і бурсы ў Новагародку (1756—57), рэктар Ковенскага калегіума (1768—72), пракуратар правінцыі ордэна езуітаў (1772—73). З 1780 ва ўсх. Беларусі, місіянер у Расонах (1785—87) і Альбрыхтаве (1787—88). Аўтар пахавальнага казання.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


