Артыкулы: Кляпацкі (Клепатський, Клепатский) Павел Рыгоравіч
Кляпацкі (Клепатський, Клепатский) Павел Рыгоравіч (12.1.1885, с. Пугачоўка Тарашчанскага пав. Кіеўскай губ.—пасля 1938), украінскі гісторык. Магістр рас. гісторыі, прафесар. Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1908), дзе пасля выкладаў. З 1917 прыват-дацэнт Укр. ун-та ў Камянцы-Падольскім. У 1922 узначаліў раённае архіўнае ўпраўленне. У 1922 арыштаваны, у тым жа годзе пераехаў у Палтаву, дзе выкладаў у Ін-це сац. выхавання (пазней Ін-т нар. асветы). У 1931 арыштаваны па справе Саюза вызвалення Украіны. Пазней пераехаў у Мелітопаль. Выкладаў у Дагестанскім пед. ін-це (у 1936 звольнены за «трацкізм»), жыў у Арэнбургу, Соль-Ілецку. У 1936 асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі, а ў 1938 — да 7 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Працы па гісторыі Кіеўшчыны ў складзе ВКЛ, бел.-літ. летапісанні, гісторыі Палтаўшчыны.
Творы:
Очерки по истории Киевской земли. Т. 1. Литовский период. Одесса, 1912;
Императрица Екатерина Вторая: Характеристика личности и царствования (по новейшим документам и исследованиям). Одесса, 1912;
Огляд джерел до історії України. Вип. 1. Кам’янець на Поділлю, 1921.
Літаратура:
Ричка В.М. Загублене життя (П.Г.Клепатський) // Репресоване краєзнавство. Киïв, 1991.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


