Артыкулы: Кміта Пётр

Кміта Пётр (?—паміж 1629 і 1632), пісьменнік, выдавец, друкар. У маладосці падпісаваўся Бластусовіч, Бластус, Бласт. Быў звязаны з антытрынітарскім рухам у ВКЛ. Ажаніўся з дачкой віленскага друкара Я.Карцана і атрымаў частку друкарскага абсталявання цесця. У 1611—12 меў у Вiльнi ўласную друкарню (вядома 5 яе выданняў), пасля пераехаў у Любчу пад пратэкцыю кальвініста К.Радзівіла (гл. Любчанская друкарня).У друкарнях К. друкаваліся прадстаўнікі розных некаталіцкіх плыняў, у асн. кальвіністы. Выдаваў кнігі на польскай і лацінскай мовах па тэалогіі, філасофіі, гісторыі, медыцыне, л-ры і інш. Як аўтар напісаў вершы для кніг Я.Л.Намыслоўскага «Каталiсiс» (1598) і С.Рысiнскага «Тысяча восемсот польскіх прыказак» (1618), забяспечыў прадмовай, дапоўніў і двойчы выдаў кнігу «Апафегмата» Б.Буднага (1614 і пасля 1614), пераклаў на польскую мову «Прагностык астралагічны на 1621 год» С.Герцыуса, змяшчаў прысвячэнні магнатам-мецэнатам. У Любчы К. выдаў 52 кнігі аб’ёмам каля 280 аркушаў. Паводле сведчання Рысiнскага, праз рукi К. праходзiла тайная перапiска пратэстантаў у час ганенняў на арыян. Выдавецкую справу К. з 1632 прадоўжыў яго сын Ян.

Літаратура:

Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Wrocław; Kraków, 1959. Z. 5;

Порецкий Я. Соломон Рысинский = Solomo Pantherus Leucorussus: Конец XVI—начало XVII вв. Мн., 1983.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.