Артыкулы: Кміта Станіслаў
Кміта Станіслаў (8.5.1703, Беларусь—19.2.1761), дзеяч каталіцкай царквы. У 1720 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі і паэтыкі ў Менску (1734—35), місіянер ва Ужынцы (1736—37), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Нясвіжы (1739—42), маральнай тэалогіі ў Вільні (1743—45), тэалогіі і кананічнага права ў Браневе (1745—48), адначасова рэгент дыяцэзіяльнай семінарыі (1746—48), правесар тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1748—49) i Полацку (1749—51), прэфект школы і прафесар кананічнага права ў Полацку (1751—53), прафесар кананічнага права і віцэ-канцлер Віленскай акадэміі (1754—58), адначасова рэгент Папскай семінарыі (1756—58), прэфект школы ў Варшаве (1759—61). Быў прапаведнікам і бібліятэкарам. Аўтар акалічнасных казанняў, у т.л. «Nieboziemskie, wgodnymnieba życiunaziemiyszczęśliwey śmierci ... M.Bułharyna, chorążegopow. Mozyrskiego...» (Вільня, 1742). Пакінуў рукапісныя лекцыі па рыторыцы.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


