Артыкулы: Кміціч Мікалай
Кміціч Мікалай (1601, Віцебскае ваяв.—24.2.1632), паэт-лацініст. З дробнай бел. шляхты, дзядзька Самуіла Кміціча. У 1617 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. У 1619—21 вывучаў у вучыцельскай семінарыі ў Полацку паэзію пад кіраўніцтвам паэта-лацініста Мацея Сарбеўскага і рыторыку пад кіраўніцтвам Валентыя з Кольна. Вывучаў філасофію ў Пултуску (1621—24), выкладаў паэзію ў Полацку і Вільні, вывучаў тэалогію ў Вільні (1628—32). У Вільні ўваходзіў у гуманістычны гурток пад кіраўніцтвам Сарбеўскага. Большасць яго паэтычных твораў засталася ў рукапісах і цяпер не вядомы. Самы значны твор — гераічная паэма гекзаметрам пра пакутніцкую смерць полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча «Іасафатіда, або Пра забойства Іасафата Кунцэвіча» («Josaphatidos sive de nece Josaphat Kuncewicz», Вільня, 1627; 2 выд. Пачаеў, 1748), выдадзеная пад імем базыльяніна Іасафата Ісаковіча. Аўтар 2 панегірыкаў: «DithyrambusadMathiamSarbievium» (ц гонар Сарбеўскага), «DithyrambusseuPanegiricusGeorgioTyszkiewicz» (1638, у гонар інгрэсу ў Вільню біскупа-суфрагана Ежы Тышкевіча). Загінуў у час мора. Пакінуў шмат рукапісных твораў, якія не дайшлі да нашага часу. На думку сучаснікаў (А.Каяловіч), талентам быў роўны Сарбеўскаму.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


