Артыкулы: Кнакфус (Knackfuss) Марцін

Кнакфус (Knackfuss) Марцін (каля 1740, г. Вулька каля Варшавы—каля 1821), архітэктар. Быў цесна звязаны з Віленскай акадэміяй (Гал. школай ВКЛ), у 1773—75 тут выкладаў, з 1777 праф. архітэктуры, у 1782—94 яе архітэктар. Аўтар праекта паўд. прыбудовы да абсерваторыі акадэміі (1782—88), ажыццяўляў нагляд за рэканструкцыяй і будаўніцтвам карпусоў акадэміі. Пабудаваў усх. і зах. часткі Веркаўскага палаца (будаўніцтва пачата ў 1780), касцёл у Куртавянах каля Шаўляў (1783—92), перабудаваў у Вільні палацы Лапацінскіх, Рэутаў, Абрамовічаў, Тызенгаўзаў, Бжастоўскіх, Зялёны мост цераз Вілію, жылыя дамы. Удзельнічаў у пабудове палаца ў Паазер’і каля Ваўкавішак (1796—99). З творчасцю К. звязаны пачатак у архітэктуры ВКЛ строгага класіцыстычнага стылю. Удзельнічаў у паўстанні 1794.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.