Артыкулы: «Кніга Пасольская Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага...»
«Кніга Пасольская Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага...» («Книга Посольская Метрики Великого Княжества Литвоского ...»), выданне кнiг-копiй Метрыкi Вялiкага княства Лiтоўскага дыпламатычнага зместу. Выдадзена ў Маскве ў 1843 у 2 тамах (на тытульных лiстах нумарацыя тамоў не пазначана). Падрыхтавана паводле даручэння Маскоўскага таварыства гiсторыi i старажытнасцей расiйскiх М.А.Абаленскiм, I.М.Данiловiчам (т. 1), М.П.Пагодзiным, Дз.М.Дубенскiм (т. 2). У т. 1 апублiкавана кнiга Метрыкi, якая змяшчае дыпламатычную перапiску вял. князя літоўскага i караля польскага Жыгiмонта II Аўгуста з Крымскiм ханствам, Турцыяй, Расiяй, Прусiяй, Валахiяй i iнш. за 1545—72 (усяго 195 дакументаў). У прадмове да тома выкладзена гiсторыя Метрыкi ВКЛ i Кароннай Метрыкi, у дадатках змешчаны вопiс кнiг Метрык, некаторых актаў Метрык, мiрны дагавор Альгерда i Казiмiра III 1366, факсiмiле старонкi апублiкаванай пасольскай кнiгi, таблiца фiлiграней. У т. 2 апублiкавана кнiга Метрыкi з дакументамi дыпламатычнага характару вял. князя літоўскага i караля польскага Стафана Баторыя за 1576—83 (усяго 104 дакументы). У асн. дакументы датычаць адносiн Рэчы Паспалiтай з Расiяй. Змешчаны таксама некаторыя больш раннiя акты, факсiмiле старонкi пасольскай кнiгi, таблiца фiлiграней.
Літаратура:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 44—47.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


