Артыкулы: Лабуньскі (Жэрбіла-Лабуньскі; Żerbiłło-Łabuński) Юзаф
Лабуньскі (Жэрбіла-Лабуньскі; Żerbiłło-Łabuński) Юзаф (1852, г. Саратаў—17.2.1922), польскі гісторык. Нарадзіўся ў сям’і паліт. ссыльнага. Скончыў Пецярбургскі ун-т з ступенню кандыдата юрыдычных навук. Працаваў следчым у Янава-Любельскім, адвакатам у Варшаве. У 1914—18 у эвакуацыі ў Расіі. Пасля знаходзіўся на дзярж. службе, якую скончыў на пасадзе загадчыка канцылярыі Міністэрства чыгунак. Даследаваў гісторыю права сярэдневяковай Польшчы, адносіны Польшчы і ВКЛ у юрыдычным аспекце. Выдаў працу «Унія Літвы з Польшчай (1385—1569): Польскі пераклад актаў уніі і супастаўленне іх з прывілеямі саслоўнымі» («UniaLitwyzPolską (1385—1569): PrzekładpolskiaktówUniiorazzestawienietychżeiprzywilejówstanowych», Варшава, 1913). Выдаў паліт. брашуру «Гістарычная Польшча, ІІ Карона і Літва» («Polskahistoryczna, IIKoronaiLitwa», Варшава, 1915). Аўтар драм на антычныя і гіст. польскія сюжэты. Перакладаў са стараж.-грэчаскай.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне