Артыкулы: Мадзялеўскі Захарыюш
Мадзялеўскі Захарыюш (6.9.1648, Мазовія—13.7.1710), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1668 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1682 ксёндз. Вучыўся ў Варшаве, Браневе, Вільні, Гародні, Новагародку. Праф.рыторыкі і паэтыкі ў Полацку (1676—77) і Вільні (1677—78). У 1678—82 вывучаў тэалогію ў Вільні. Праф. рыторыкі ў Плоцку (1682—83), філасофіі ў Пултуску (1683—84), Варшаве (1684—85) і Вільні (1685—88), прапаведнік у Варшаве (1688—89), праф. этыкі ў Вільні (1689—91), прэфект штудзій у Полацку (1691—94), рэктар калегіума ў Ломжы (1694—99), прэфект школы ў Пінску (1699—1701), Гародні (1701—04), Оршы (1704—06), Нясвіжы (1706—10). У 1685 атрымаў у Віленскай акадэміі ступень магістра вызваленых навук і філасофіі. Пад імем Міхала Мойгіса вышла кніга М. «Этыка-палітычная дысертацыя пра чалавечае грамадства, хатняе і цывільнае» («Thesesethico-politicaedesocietatehumanatamdomesticaquamcivili...», Вільня, 1690). Апрацаваў біяграфіі езуітаў у кнігах «Вузел святы, або Святое жыццё вялікага Слугі Божага Алаіза Лануца» («Węzeł świętyabo świątobliwy żywotwielkiego Sługi Bożego Aloizego Lanuza», Вільня, 1691), «Пахвальныя справы некаторых Слуг Божых» («Chwalebne niektorych Sług Bożych dzieła», Вільня, 1703), «Узор хрысціянскай набожнасці» («Wzór chrześcijańskiej pobożności», Вільня, 1704) і інш. Захаваліся канстекты лекцый М. па філасофіі.
Літаратура:
Plečkaitis R. Lietuvos filosofijos istorija. T. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне