Артыкулы: Мадзялеўскі Павел
Мадзялеўскі Павел (27.6.1722, Мазовія—24.1.1767), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1738 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1749 ксёндз. Праф. рыторыкі і гісторыі ў Нясвіжы (1751—52) і Віцебску (1752—53), этыкі ў Менску (1753—55) і Вільні (1756—57), філасофіі ў Менску (1753—55), Новагародку (1757—58) і Полацку (1759—60), тэалогіі ў Полацку (1760—61) і Варшаве (1762—66). Выдаў кнігу «Духоўныя размовы падчас місіі ў Полацкім фарным касцёле езуітаў, адбытай у 1761 годзе» («Rozmowy duchowne podczas missyi w kościele farnym połockim S. I. roku 1761 odprawionej», Варшава, 1762).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне